Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Стд 2014

Дзевяць беларусаў пераадолелі 110-гадовы рубеж

27 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Дзевяць беларусаў пераадолелі 110-гадовы рубеж, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

Яна адзначыла, што з іх чатыры чалавекі нарадзіліся ў 1900 годзе. Сярод гэтых 113-гадовых беларусаў - тры жанчыны і адзін мужчына (яны пражываюць у Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях).

Паводле даных на 1 студзеня бягучага года, стагадовы юбілей адсвяткавалі 546 жыхароў Беларусі. Сярод айчынных доўгажыхароў упэўнена лідзіруюць жанчыны: 100-гадовую планку перасягнулі 476 жанчын і 70 мужчын. Такім чынам, перавага прадстаўніц прыгожага полу ў 6,8 раза.

Нязменным флагманам па ліку доўгажыхароў з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 студзеня гэтага года налічвалася 128 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Мінскай вобласць (94), на трэцяй - Брэсцкая вобласць (86). У Віцебскай вобласці пражываюць 67 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Гомельскай вобласці - 65, у Мінску - 56, у Магілёўскай вобласці - 50.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі