Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2014

Дзень ветэранаў можа з'явіцца на "Славянскім базары ў Віцебску"

21 жніўня, Шумілінскі раён /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. На Міжнародным форуме мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" можа з'явіцца Дзень ветэранаў. Такая прапанова была выказана сёння міністру культуры Барысу Святлову ў ходзе асабістага прыёму грамадзян і прамой лініі, якія ён правёў у Шуміліне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналістам пасля размовы з жыхарамі раёна міністр сказаў, што ён быў прыемна здзіўлены тым, што на прыём запісаліся кіраўнікі раённых структурных падраздзяленняў грамадскіх арганізацый ветэранаў і інвалідаў. Яны падрабязна расказалі аб дзейнасці сваіх арганізацый, дасягненнях і новых праектах. Выказвалі падзяку ў адрас мясцовых улад, якія падтрымліваюць ініцыятывы грамадскіх арганізацый і дапамагаюць рэалізоўваць новыя ідэі. "Я ўпершыню ў Шуміліне, тут добрыя і шчырыя людзі з адкрытым сэрцам", - сказаў міністр.

Барысу Святлову паступіла некалькі прапаноў ад кіраўніка раённай ветэранскай арганізацыі. У прыватнасці размова ішла аб правядзенні Дня ветэранаў на "Славянскім базары". "Наступны год асаблівы - гэта год 70-годдзя Перамогі, і цалкам абгрунтавана правесці ў яго рамках Дзень ветэранаў. Тым больш у нас ёсць Дзень моладзі, можа быць і Дзень пераможцаў-ветэранаў. Гэту прапанову я вынесу на абмеркаванне рэспубліканскага аргкамітэта, які будзе рыхтаваць наступны "Славянскі базар", - адзначыў Барыс Святлоў.

Яшчэ адна прапанова, якая прагучала на прыёме, - стварэнне гімна ветэранаў. На думку міністра, гэта ідэя таксама мае права на рэалізацыю, тым больш што адзін варыянт тэксту ўжо існуе - яго перадаў Барысу Святлову кіраўнік ветэранскай арганізацыі раёна.

Кіраўнік сямейнага цымбальнага аркестра Алена Скарынава звярнулася да міністра з просьбай аб аказанні садзейнічання ў набыцці цымбалаў. Просьба гэта была выканана літаральна праз некалькі гадзін. У час наведвання мадэрнізаванага будынка Шумілінскай школы мастацтваў, адкрыццё якога плануецца на 1 верасня, Барыс Святлоў падарыў установе цымбалы. Ён адзначыў, што інструмент з кансерваторыі і гэта намёк на тое, што юныя ўдзельнікі цымбальнага калектыву і вучні школы мастацтваў павінны прадоўжыць музычную адукацыю ў гэтай установе.

У час знаходжання ў Шумілінскім раёне Барыс Святлоў яшчэ наведаў дзіцячы аздараўленчы цэнтр "Дружба", Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, а таксама Обальскі музей камсамольскага падполля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі