У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2013

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ўрачыста адзначаць 2 красавіка ў Мінску і Маскве

26 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ўрачыста адзначаць 2 красавіка ў Мінску і Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У гэты дзень у абедзвюх сталіцах арганізаваны святочныя мерапрыемствы. У Мінску канцэрт пройдзе ў Белдзяржфілармоніі.У Маскве ўрачысты вечар адбудзецца ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Па традыцыі ў гэтых мерапрыемствах прымуць удзел саюзныя парламентарыі, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы Беларусі і Расіі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, грамадскіх нацыянальна-культурных аб'яднанняў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі святкуецца штогод 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак будаўніцтву Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску