Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2014

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаць канцэртамі ў Мінску і Маскве

19 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаць святочнымі канцэртамі ў Мінску і Маскве. Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках праведзенага сёння пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная навацыя сёлета - гэта тое, што ў Мінску ўрачыстае мерапрыемства будзе ўпершыню праходзіць у Вялікім тэатры оперы і балета, праграма будзе адпавядаць профілю тэатра. Гэта новы, вельмі цікавы падыход", - сказаў Рыгор Рапота.

У Маскве ўрачыстасці пройдуць у Цэнтральным акадэмічным тэатры Расійскай арміі. На іх чакаецца прысутнасць дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і грамадскіх арганізацый.

"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў гэтым годзе адзначаецца ўжо 18-ы раз, - адзначыў дзяржсакратар. - Акрамя таго, гэты год стаў годам 15-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Нарэшце, гэта год 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Усё гэта, так ці інакш будзе, адлюстроўвацца ў праграме ўрачыстасцей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі