Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2014

Дзень адкрытых дзвярэй у Нацбанку: злітак са сховішча не пакажуць, затое пусцяць у кабінет Ермаковай

15 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі 18 кастрычніка ўпершыню правядзе дзень адкрытых дзвярэй. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства пройдзе адначасова ў цэнтральным апараце Нацыянальнага банка ў Мінску і ва ўсіх галоўных упраўленнях па абласцях. Дзень адкрытых дзвярэй задуманы як сямейнае свята. Госці змогуць азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй, больш даведацца пра магчымасці банкаўскіх плацежных картак і работу Нацбанка ў цэлым. У праграме таксама збор пазлаў з выявай беларускіх грошай, наведванне кабінета кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай і залы пасяджэнняў праўлення.

Наведвальнікі атрымаюць магчымасць зазірнуць у інкасатарскую машыну, прымераць бронекамізэльку інкасатара. Запланаваны тэматычныя конкурсы, гульні і віктарыны, удзельнікі якіх атрымаюць прызы і сувеніры. Будуць распаўсюджвацца навучальныя і прэзентацыйныя матэрыялы, госці змогуць атрымаць кансультацыі па розных пытаннях выкарыстання банкаўскіх і фінансавых інструментаў.

Намеснік старшыні праўлення расказаў, што ў Нацбанку хацелі паказаць гасцям залаты злітак са сховішча, але ў мэтах бяспекі ад гэтай ідэі прыйшлося адмовіцца.

У час дня адкрытых дзвярэй будуць падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Дзеці малююць манеты", пераможцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. Паводле слоў Сяргея Дубкова, адна з прадстаўленых на конкурс ідэй настолькі спадабалася журы, што такую манету плануюць адчаканіць у 2016 годзе.

У Мінску мерапрыемства пройдзе на трох асноўных інфармацыйных пляцоўках: у цэнтральным апараце Нацыянальнага банка на праспекце Незалежнасці, ва ўнутраным дворыку Нацбанка, а таксама ў будынку па вуліцы Леніна, 14. Прыйсці на свята можна з 10.00 да 15.00, уваход будзе свабодны, дакументы, якія засведчваюць асобу, пры сабе мець не абавязкова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі