Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Врс 2012

Дынаміка і перспектывы адносін Беларусі і Кітая абмяркоўваюцца на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў у Пекіне

13 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Дынаміка і перспектывы адносін Беларусі і Кітая, а таксама развіццё палітычнага дыялога абмяркоўваюцца на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў у Пекіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кітая праходзяць у Пекіне 12-14 верасня на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае Сяргей Алейнік.

Пункты парадку дня ўключаюць пытанні пашырэння гандлёвага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, павышэння статусу Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Намеснікі міністраў абмяркуюць ход падрыхтоўкі 13-га пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і сумесныя дзеянні па стварэнню кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Запланаваны таксама сустрэчы Сяргея Алейніка з кіраўніцтвам кітайскіх кампаній, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ў Беларусі.

У рамках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў 13 верасня ў Пекіне пройдуць планавыя кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў аналітычных падраздзяленняў знешнепалітычных ведамстваў Кітая і Беларусі. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Уладзімір Скварцоў.

"Бакі плануюць абмеркаваць шырокае кола тэм, уключаючы ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, тэндэнцыі развіцця міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, а таксама абмяняюцца вопытам арганізацыі аналітыка-прагнознай работы", - адзначыў Андрэй Савіных.

Прадстаўнікі двух знешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца меркаваннямі аб перспектывах развіцця геапалітычнай сітуацыі ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве і глабальных эканамічных трэндах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аналізу структуры новых выклікаў і пагроз у рэгіёне Еўразіі, дадаў прэс-сакратар МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі