Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Aug 2016

"Дрыбінскія таржкі" запрашаюць на мастацкі вернісаж

17 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Дрыбіне 20 жніўня пройдзе шосты рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі", які стаў ужо традыцыйным, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Дэлегацыі ўдзельнікаў і гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны будуць сустракаць на сімвалічнай мытні, а затым запросяць наведаць "Мастацкі вернісаж". Тут майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадставяць свае вырабы і прапануюць гасцям мерапрыемства паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе сувеніраў з шэрсці, валёнак, керамікі і інш. На "Таржковых падворках" можна будзе азнаёміцца з прадукцыяй, вырабляемай арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі Дрыбіншчыны. "Літаратурная гасцёўня" чакае гасцей рэгіянальнага свята на паэтычныя чытанні. Тут жа адбудзецца падвядзенне вынікаў штогадовага конкурсу творчых работ "Славім Дрыбінскі наш край". А для дзетвары будуць арганізаваны "Гульнявыя паляны" з атракцыёнамі і народнымі гульнямі.

Гасцей чакае таксама насычаная канцэртная праграма са святочным шэсцем і гала-канцэртам "Зноў віруе фестываль". Вячэрняя праграма будзе ўключаць у сябе канцэрт "Зоркі над Проняй", гледачоў чакаюць выступленні мінскай арт-групы "Беларусы", групы "Элементаль" з фаер-шоу. А яркім фіналам свята стане святочны феерверк.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць аддзел ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама і Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна. Фінансуецца творчы праект Еўрапейскім саюзам у рамках праекта ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі