2 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дні Масквы пройдуць у Мінску ў маі. Аб гэтым паведаміў 2 лютага ў прамым эфіры радыё "Камсамольская праўда" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Даты правядзення дзён цяпер узгадняюцца, - удакладніў пасол. - Гэту падзею мы чакаем з нецярпеннем". Ён нагадаў, што Дні Мінска ў Маскве праводзіліся ў 2013 годзе.
Дыпламат адзначыў, што супрацоўніцтва Мінска і Масквы вядзецца вельмі інтэнсіўна, бакі цесна ўзаемадзейнічаюць у эканоміцы, навуцы, культуры, спорце, інвестыцыйнай сферы. У мінулым годзе адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, дзе абмяркоўваўся ўвесь спектр двухбаковых адносін і былі намечаны сур'ёзныя падыходы да іх актывізацыі.