Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2014

Дні культуры Туркменістана адкрываюцца ў Беларусі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Туркменістана адкрываюцца сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі. Пасля афіцыйнай часткі запланаваны канцэрт. У ім прымуць удзел Дзяржаўны ансамбль танца Туркменістана і артысты эстраднага аркестра "Алтын асыр", салісты аркестра народных інструментаў і артысты музычна-танцавальнага і фальклорнага ансамбля "Дэхістан" Палаца культуры нафтавікоў дзяржаўнага канцэрна "Туркменнебіт".

Дні культуры прадоўжацца да 26 ліпеня. На працягу некалькіх дзён песні замежных калектываў прадставяць у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча, а ў Нацыянальным гістарычным музеі выставяць экспанаты з фондаў Марыйскага велаяцкага гісторыка-краязнаўчага музея.

Узаемадзеянне паміж Беларуссю і Туркменістанам у культурнай сферы ажыццяўляецца на аснове дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве і пагаднення паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін аб сувязях у галіне культуры. Дні культуры Туркменістана ў Беларусі праходзілі ў 2010-м. Праз два гады з вялікім поспехам у Беларускім дзяржаўным цырку выступіла туркменская група джыгітаў "Галкыныш". У красавіку 2012 года ў Туркменістане былі арганізаваны Дні культуры Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі