Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2013

Дні культуры Расіі ў Беларусі плануецца правесці ў лістападзе

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Расіі ў Беларусі плануецца правесці ў лістападзе. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер міністэрствам падпісаны праграмы супрацоўніцтва амаль з усімі абласцямі і рэгіёнамі Расіі. У ведамстве адзначаюць актыўнае ўзаемадзеянне ў сферы культуры з краінай-суседкай.

Цяпер дагаворную аснову міжнароднай дзейнасці Мінкультуры складаюць 47 дагавораў міжурадавага і міжведамаснага характару з 34 краінамі свету, уключаючы дзяржавы СНД, Балтыі, Еўропы, Блізкага Усходу, Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі. Вялікая колькасць замежных гасцей штогод прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, праводзімых у Беларусі. У сваю чаргу беларускія артысты пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалях, а таксама выступаюць з гастролямі за мяжой.

Летам бягучага года ў Мінску быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па культурнаму супрацоўніцтву паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам па справах культуры Народнай Рэспублікі Бангладэш. Па пытаннях супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай распрацаваны дэталёвы план да 2020 года. Працэдуру ўзгаднення праходзяць праекты дакументаў аб узаемадзеянні ў сферы культуры і мастацтва з Аўстраліяй, Арменіяй, Індыяй, Інданезіяй, Ірландыяй, Румыніяй, ААЭ, В'етнамам. Распрацоўваецца праект Пагаднення аб супрацоўніцтве з Тунісам. У бліжэйшым будучым запланавана заключэнне пагадненняў аб культурным супрацоўніцтве з Інданезіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі