Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2014

Дні культуры Беларусі ўпершыню праходзяць у В'етнаме

3 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі праходзяць у В'етнаме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню ў гісторыі беларуска-в'етнамскіх адносін. Яно прадоўжыцца да 7 лістапада. У час Дзён культуры запланавана падпісанне праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, дэманстрацыя кінастужак, выстаўка карцін беларускіх мастакоў, канцэрты прафесійных музычных калектываў з Беларусі.

Так, 2 лістапада прайшоў паказ фільма "Брэсцкая крэпасць", на якім прысутнічалі прадстаўнікі кіруючых органаў Камуністычнай партыі В'етнама, міністэрстваў, бізнес-колаў, выпускнікі беларускіх ВНУ. Адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Барыса Святлова са старшынёй Таварыства в'етнамска-беларускай дружбы, намеснікам міністра прыродных рэсурсаў В'етнама Нгуен Тхай Лаем і членамі Таварыства, на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, інфармацыйнага абмену.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі