Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Врс 2012

Дні культуры Беларусі ў Літве пачнуцца 22 верасня

7 верасня, Вільнюс /Алена Юркявічэне - БЕЛТА/. Традыцыйна ў канцы верасня ў Літоўскай Рэспубліцы пачнуцца Дні культуры Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі ў пасольстве Беларусі ў Літве, Дні культуры прадоўжацца з 22 верасня па 30 кастрычніка і па традыцыі адкрыюцца канцэртамі Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Анісімава, якія на гэты раз адбудуцца ў гарадах Марыямпале і Каўнас.

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 24 верасня ў Нацыянальнай філармоніі Літвы, дзе аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава выканае творы Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага, Джорджа Гершвіна і Іагана Штрауса. У той жа дзень у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адкрыецца выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

У апошнія гады пашыраецца геаграфія Дзён культуры Беларусі ў Літве: на гэты раз яны прымуць у сваю арбіту не толькі горад Марыямпале, дзе выступіць Дзяржаўны сімфанічны аркестр Беларусі, але і горад Анікшчай, дзе ў верасні-кастрычніку выступяць фальклорная група "Купалінка", Тэатр песні Ірыны Дарафеевай, Мінскі камерны аркестр. Гледачы ўбачаць спектаклі Тэатра-студыі кінаакцёра, Магілёўскага драматычнага тэатра і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. ХVII Свята беларускай песні традыцыйна пройдзе ў Вісагінасе, там жа будуць паказаны монаспектаклі Магілёўскага драматычнага тэатра, якія ўбачыць і сталічны глядач. У Каўнасе Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр пакажа мюзікл "Вестсайдская гісторыя".

Закрыецца "Беларуская восень у Літве" - так часта называюць Дні культуры Беларусі ў суседняй краіне - 30 кастрычніка спектаклем "Бахчысарайскі фантан" у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі