Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Apr 2013

Дні еўрапейскай спадчыны пройдуць у Беларусі 26-27 верасня

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная акцыя Савета Еўропы "Дні еўрапейскай спадчыны" на тэму "Нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына: ахова, супрацоўніцтва, пераемнасць" пройдзе ў Беларусі 26-27 верасня. Аб гэтым 16 красавіка на прэс-канферэнцыі паведаміла загадчык сектара па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства будзе працаваць выстаўка на гэту ж тэму, пройдзе круглы стол, удзел у якім прымуць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, спецыялісты ў сферы аховы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

У сваю чаргу начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч дадала, што ў час Дзён еўрапейскай спадчыны пройдзе прэзентацыя сайта "Жывая спадчына Беларусі" - спецыялізаванага рэсурсу Міністэрства культуры, які змяшчае інфармацыю аб лепшых дасягненнях нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны. "Па сутнасці, за гэты год была створана база даных Нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і быў запушчаны сайт "Жывая спадчына Беларусі". Мы цяпер актыўна запаўняем базу інвентару, рыхтуецца англійская версія сайта", - сказала Ала Сташкевіч.

Таксама ў час Дзён еўрапейскай спадчыны пройдзе прэзентацыя выданняў, якія Інстытут культуры Беларусі рыхтуе з нагоды 10-годдзя юбілею Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай ў 2003 годзе. На шасці DVD-дысках будуць прадстаўлены каталог беларускай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, інфармацыя аб рэгіянальнай спадчыне.

Наталля Хвір адзначыла, што 18 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з дня ратыфікацыі Еўрапейскай культурнай канвенцыі Савета Еўропы. З нагоды юбілею Міністэрствам культуры Беларусі і Саветам Еўропы запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў. Так, у гэты дзень у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі плануецца правесці прэзентацыю тэматычнага выдання "Беларусь і культурная памяць Еўропы".

28 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя "Белай кнігі па міжкультурнаму дыялогу". Кніга зацверджана міністрамі замежных спраў краін - членаў Савета Еўропы на 118-й сесіі Камітэта міністраў у Страсбургу ў маі 2008 года. "Гэта галоўны дакумент, які вызначае палітыку дзяржавы ў сферы культуры і культурнай спадчыны. Працэдура далучэння да гэтай кнігі праходзіць шляхам перакладу яе на нацыянальную мову, падрыхтоўкі і размяшчэння на яе першых старонках уступнага слова міністра культуры краіны, а таксама афіцыйнай прэзентацыі", - дадала загадчык сектара па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. Чакаецца, што мерапрыемства наведае высокі госць - намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Габрыела Батаіні-Драгоні, якая курыравала выданне "Белай кнігі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі