У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Стд 2014

Дар'я Домрачава ўзначаліць зборную беларускіх біятланістаў на Алімпійскіх гульнях-2014 у Сочы

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння Беларуская федэрацыя біятлона афіцыйна зацвердзіла склад нацыянальнай зборнай для ўдзелу ў ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях-2014 у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Жаночую зборную ўзначаліць лідар каманды Дар'я Домрачава, разам з якой выступяць Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава і Надзея Пісарава.

У агульным заліку Кубка свету 2013/2014 Дар'я Домрачава пасля 6 этапаў займае другое месца, набраўшы 455 ачкоў. Яна ўступае толькі нарвежскай біятланістцы Туры Бергер, у якой 461 бал, а замыкае тройку лідараў фінская спартсменка Кайса Мякярайнен, якая набрала 444 ачкі. Надзея Скардзіна набрала 220 ачкоў і знаходзіцца на 24-м месцы, Людміла Калінчык займае 49-ы радок у кубкавым заліку, набраўшы 55 балаў, Настасся Дубарэзава мае 29 ачкоў і 59-ю пазіцыю, а ў Надзеі Пісаравай 16 заліковых балаў і 72-е месца.

У склад мужчынскай дружыны ўвайшлі сярэбраны прызёр Алімпіяды-2010 у Ванкуверы Сяргей Новікаў, а таксама яго таварышы Яўген Абраменка, Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін і Аляксандр Дарожка. У гэтым сезоне беларускія страляючыя лыжнікі пакуль не ўзнімаліся на высокія месцы на этапах Кубка свету. Лепшы рэзультат па выніках праведзеных этапаў у Яўгена Абраменкі - 51 ачко і 56-е месца, на 62-м радку Уладзімір Чапелін (36 балаў), Сяргей Новікаў (10) на 81-м месцы, а Аляксандр Дарожка зарабіў 2 ачкі і знаходзіцца на 96-й пазіцыі. Агульны залік цяпер узначальвае лідар мінулага сезона француз Мартэн Фуркад (534), на другім месцы нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (413), а трэцім ідзе нямецкі біятланіст Сімон Шэмп (370).

У праграму алімпійскіх стартаў біятланістаў у Сочы ўключаны 11 гонак:

8 лютага

Мужчынскі спрынт 10 км

9 лютага

Жаночы спрынт 7,5 км

10 лютага

Мужчынская гонка праследавання 12,5 км

11 лютага

Жаночая гонка праследавання 10 км

13 лютага

Мужчынская індывідуальная гонка 20 км

14 лютага

Жаночая індывідуальная гонка 15 км

16 лютага

Мужчынскі мас-старт 15 км

17 лютага

Жаночы мас-старт 12,5 км

19 лютага

Змешаная эстафета

21 лютага

Жаночая эстафета 4х6 км

22 лютага

Мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс