Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Mar 2014

Дар'я Домрачава выйграла мас-старт на этапе Кубка свету па біятлоне ў Паклюцы

9 сакавіка, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Беларуска Дар'я Домрачава стала пераможцай мас-старту на этапе Кубка свету па біятлоне, які завяршыўся ў славенскай Паклюцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай каманды, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 прайшла дыстанцыю 12,5 км за 36 мін. 16,4 сек., дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца ў фінскай біятланісткі Кайсы Мякярайнен, якая адстала на 22,2 сек. пры двух шрафных кругах, а трэцяй да фінішу прыйшла расіянка Вольга Зайцава (+35,5 сек.; 1 промах).

Бронзавы прызёр сочынскай Алімпіяды Надзея Скардзіна заняла 7-е месца (+1 мін. 27,5 сек.; 2), а яшчэ адна беларуская біятланістка Людміла Калінчык фінішавала дзясятай (+1 мін. 41,6.; 2). На першым пасляалімпійскім этапе ў актыве беларускіх спартсменак, акрамя першага месца, яшчэ бронза Надзеі Скардзіна ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км.

У агульным заліку Кубка свету пасля сямі этапаў наперад выйшла Кайса Мякярайнен, у якой цяпер 601 ачко, на другой пазіцыі нарвежская біятланістка Тура Бергер (587), а трэцяй ідзе Дар'я Домрачава (571).

Мужчынскую гонку з масавага старту на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі выйграў вядомы шведскі біятланіст Б'ёрн Феры, які паказаў рэзультат 35 мін. 19,3 сек. Другім фінішаваў лідар агульнага заліку Кубка свету француз Мартэн Фуркад, ён адстаў ад пераможцы на 4,7 сек., а трэцяе месца заняў расіянін Яўген Усцюгаў (+12,5 сек.). Беларускія страляючыя лыжнікі ў мас-старце ўдзелу не прымалі.

Мартэн Фуркад цяпер мае 660 балаў, на другім месцы ў агульным заліку знаходзіцца нарвежскі біятланіст Эміл-Хегле Свендсэн (485), а трэцяе месца ў кубкавым заліку займае аўстраліец Дамінік Ландэрцінгер (462).

З прадстаўнікоў Беларусі лепшы рэзультат у Яўгена Абраменкі - 51 бал і 57-я пазіцыя.

Наступны, восьмы па ліку этап Кубка свету пройдзе з 13 па 16 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі