Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Май 2014

Дар'я Домрачава стане паслом добрай волі ПРААН у Беларусі

Дар'я Домрачава26 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава стане паслом добрай волі Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Цырымонія назначэння Дар'і Домрачавай паслом добрай волі пройдзе 31 мая ў Мінскай гарадской ратушы ў час візіту ў Беларусь адміністратара ПРААН, намесніка Генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк.

Візіт (28-31 мая) стане першым наведваннем кіраўніком ПРААН Беларусі за ўсю гісторыю супрацоўніцтва краіны з арганізацыяй. У ходзе перагавораў з беларускім бокам плануецца абмеркаваць пытанні далейшага супрацоўніцтва пры рэалізацыі новых праектаў, у тым ліку па чарнобыльскай тэматыцы.

Хелен Кларк мае намер наведаць Палескі дзяржаўны радыеэкалагічны запаведнік і горад Ветку, а таксама прыняць удзел у выязным пасяджэнні міжустаноўскай групы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з удзелам прадстаўнікоў краін-донараў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў і прадстаўнікоў пацярпелых раёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі