Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Dec 2014

Дабрачыннасць з'яўляецца асновай дзейнасці Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў

15 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дабрачыннасць з'яўляецца асновай дзейнасці Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. Гэта адзначыла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА кіраўнік клуба жонка пасла Індыі ў Беларусі Анаміка Бхарці.

Мінскі міжнародны жаночы клуб напярэдадні навагодніх свят правёў традыцыйны Калядны дабрачынны кірмаш. На кірмашы пасольствы, дыпламатычныя місіі, гандлёвыя прадстаўніцтвы, а таксама дзяржаўныя і прыватныя кампаніі прадставілі вялікі асартымент тавараў: нацыянальныя і навагоднія сувеніры, напіткі, ласункі, вырабы ручной работы, карціны. Паводле слоў удзельніц клуба, падрыхтоўка да мерапрыемства пачалася загадзя, усе нямала папрацавалі, каб кірмаш атрымаўся прыгожым і цікавым. Яго наведвальнікі набылі ўнікальныя калядныя падарункі, пазнаёміліся з музычным і танцавальным мастацтвам розных краін свету. Увазе гасцей была прапанавана шырокая канцэртная праграма з уключэннем аўтэнтычных нумароў з многіх дзяржаў. Яркія ўражанні і падарункі атрымалі ўдзельнікі Каляднай дабрачыннай латарэі.

Сапраўднай спакусай для гурманаў сталі прадстаўленыя на кірмашы стравы кухні народаў свету. Зацікаўленыя ў вывучэнні кулінарнага мастацтва змаглі набыць кнігу "Кулінарная дыпламатыя", у якой дамы сабралі лепшыя рэцэпты.

Паводле слоў Анамікі Бхарці, усе атрыманыя на мерапрыемстве сродкі будуць накіраваны на дабрачынныя праекты. Геаграфія дабрачыннай дзейнасці ахоплівае многія беларускія гарады: Мінск, Віцебск, Заслаўе, Жодзіна, Барысаў, Слуцк, Любань, Гомель.

Мінскі міжнародны жаночы клуб бязвыплатна дапамагае Псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для інвалідаў і пенсіянераў у п.Дражня, дзіцячым дамам нумар 1 і нумар 2 у Мінску, спецыяльнаму дому для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў нумар 1 у Мінску, Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Мінску і іншым установам. Аказвае дапамогу людзям з цяжкімі анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Падшэфныя клуба напярэдадні навагодніх свят атрымаюць падарункі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі