Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2014

ЧС-2014 па хакеі ў Мінску пройдзе без тытуню

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету-2014 па хакеі ў Мінску пройдзе без тытунёвага дыму. Такое рашэнне прынята аргкамітэтам чэмпіянату па прапанове Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і падтрымана кіраўнікамі арэн, на якіх адбудуцца матчы каманд - удзельніц турніру, паведамілі БЕЛТА ў Дырэкцыі па правядзенні ЧС-2014.

Курэнне будзе забаронена не толькі ў "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне", але і ў прылеглых да іх фан-зонах.

Дамоўленасць аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі як свабоднага ад тытунёвага дыму была дасягнута ў 2013 годзе ў час сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Жужаннай Якаб.

"Рашэнне аб забароне курэння ў час чэмпіянату свету паслужыць сігналам для ўсіх балельшчыкаў як пацвярджэнне сувязі паміж хакеем і добрым здароўем", - падкрэслілі ў Дырэкцыі па правядзенні ЧС-2014, каменціруючы новаўвядзенне.

Цяпер спартыўныя мерапрыемствы сусветнага маштабу паказваюць прыклад у барацьбе супраць спажывання тытуню, паколькі ў такіх падзей ёсць патэнцыял для папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўплыву на сацыяльныя нормы дзякуючы прыцягненню мільёнаў гледачоў і балельшчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі