Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Dec 2013

Чэмпіянат свету па лоўлі рыбы на мармышку з лёду пройдзе ў Беларусі 18-24 лютага

9 снежня, Мінск /Сяргей Уладыс - БЕЛТА/. XI чэмпіянат свету па лоўлі рыбы на мармышку з лёду пройдзе ў Беларусі 18-24 лютага 2014 года. Такое рашэнне прынята кангрэсам Міжнароднай канфедэрацыі рыбалоўнага спорту (CIPS), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Месцам правядзення чэмпіянату выбраны вяслярны канал Заслаўскага вадасховішча, які адпавядае ўсім патрабаванням міжнародных правіл.

У чэмпіянаце свету прымуць удзел пятнаццаць каманд, у тым ліку дзеючыя чэмпіёны свету - каманда Расіі, экс-чэмпіёны - каманды Беларусі, Украіны, ЗША, Латвіі, Фінляндыі. Зборная каманда Беларусі ў 2012 годзе перамагла на IX чэмпіянаце свету па лоўлі рыбы на мармышку з лёду, які праходзіў у Казахстане.

Арганізатар чэмпіянату свету - рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў", якое з'яўляецца нацыянальнай федэрацыяй рыбалоўнага спорту Беларусі.

Па міжнародных правілах лоўля рыбы будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем зімовай вуды і мармышкі, прымацаванай да лёскі. У якасці прыкорму рыбаловы будуць выкарыстоўваць раслінны прыкорм і лічынак камара - матыля.

Аб падрабязнасцях правядзення першынства можна даведацца на сайце www.ifwc.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі