Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2013

Чэмпіянат свету-2014 па хакею ў Мінску адкрыецца 9 мая матчам зборных Беларусі і ЗША

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апублікавала расклад чэмпіянату свету па хакею з шайбай, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дырэкцыі па правядзенню сусветнага першынства.

Чарговы, 78-ы па ліку чэмпіянат свету па хакею афіцыйна адкрыецца 9 мая матчам у групе В паміж зборнай Беларусі і зборнай ЗША (пачатак у 20.45) на 15-тысячнай "Мінск-Арэне". Крыху раней, у той жа дзень, згуляюць паміж сабой зборныя Швейцарыі (сярэбраныя медалісты ЧС-2013) і Расіі (чэмпіёны свету-2012).

Беларусь упершыню будзе прымаць чэмпіянат свету па хакею ў элітным дывізіёне. Да гэтага ў 2010 годзе Беларусь прымала чэмпіянат свету ІІХФ сярод юніёраў (U-18), а ў 2011 годзе - фінал Кантынентальнага кубка ІІХФ, які прайшоў на "Мінск-Арэне", якая з'яўляецца роднай пляцоўкай клуба КХЛ "Дынама-Мінск".

У групе А на "Чыжоўка-Арэне", увод у эксплуатацыю якой запланаваны на лістапад 2013 года, у першы дзень чэмпіянату 9 мая згуляюць Францыя - Канада і Славакія - Чэхія. Дзеючы чэмпіён свету зборная Швецыі пачне абарону свайго тытула на наступны дзень гульнёй супраць зборнай Даніі.

56 гульняў папярэдняга раўнда і чвэрцьфіналы будуць праходзіць на дзвюх арэнах, а вось паўфінальныя матчы (24 мая) і матчы за медалі (25 мая) пройдуць выключна на "Мінск-Арэне".

Цэны на білеты на адну гульню будуць вар'іравацца прыкладна ад 6 да 50 еўра - на матчы папярэдняга раўнда, у той час як кошт білетаў на матчы фінальнага раўнда будзе пачынацца з 25 еўра.

У продажы будуць даступныя білетныя пакеты на гульнявы дзень, на матчы папярэдняга раўнда, фінальнага раўнда, на ўсе мерапрыемствы ў рамках адной з арэн, а таксама пакеты разам з пражываннем і іншымі праслугамі (харчаванне, экскурсіі). Падрабязная інфармацыя на сайце www.minsk2014.com у раздзелах "Купіць білет" і "Атэлі".

Продаж білетаў стартуе ў канцы верасня. Іх уладальнікі, а таксама ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па хакею атрымаюць права на бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі ў перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года.

Публікацыя календара чэмпіянату свету-2014 супала і з запускам афіцыйнага сайта сусветнага першынства: www.iihfworlds2014.com.

Афіцыйны сайт даступны на рускай і англійскай мовах. На ім размешчана інфармацыя аб усіх навінах каманд-удзельніц і арганізатараў турніру.

Акрамя таго, масу карысных звестак можна знайсці на сайце Дырэкцыі па правядзенню ЧС-2014: www.minsk2014.com, які ўжо карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў аматараў хакея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі