Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Снж 2014

Будслаўскі фэст у 2015 годзе збярэ паломнікаў 3-4 ліпеня

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будслаўскі фэст у 2015 годзе збярэ паломнікаў 3-4 ліпеня, паведаміў сёння журналістам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб маючых адбыцца ў наступным годзе мерапрыемствах, іерарх паведаміў: "Будслаўскі фэст па традыцыі пройдзе ў першыя выхадныя ліпеня, гэта значыць 3-4 ліпеня". Адкрыццё міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2015, паводле яго слоў, адбудзецца 30 жніўня ў мінскім архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі.

Акрамя таго, на 21-22 лістапада запланавана спецыяльная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю завяршэння II Ватыканскага сабору - яна пройдзе ў мінскім Чырвоным касцёле. На пытанне, хто з іерархаў прыедзе ў беларускую сталіцу для ўдзелу ў канферэнцыі, Тадэвуш Кандрусевіч адказаў: "Ідэя ў нас толькі нядаўна з'явілася, і сказаць дакладна, хто гэта будзе, пакуль не магу. Але думаю, кагосьці запросім".

Падводзячы вынікі адыходзячага года, сярод найбольш важных мерапрыемстваў у жыцці хрысціянскай царквы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі назваў праваслаўна-каталіцкі форум, які прайшоў у Мінску ў чэрвені. У ім прынялі ўдзел іерархі больш як з 20 краін свету, і ён у значнай ступені садзейнічаў умацаванню іміджу Беларусі на міжнародным узроўні.

Архібіскуп таксама звярнуў увагу на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў, які ў гэтым годзе праходзіў у Лідзе. Арганізацыя гэтага чэмпіянату таксама прадоўжыцца, дадаў мітрапаліт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі