У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2013

Брытанскі часопіс назваў Мірскі замак у ліку самых прыгожых замкаў Еўропы

Мірскі замак5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанскі часопіс Female First склаў рэйтынг з 23 самых прыгожых замкаў Еўропы, у які трапіла і беларуская жамчужына - Мірскі замак, паведаляе карэспандэнт БЕЛТА.

У апісанні да Мірскага замка гаворыцца, што ён перажыў бурную гісторыю і разбураўся амаль на працягу стагоддзя, яго аднавілі ў канцы ХІХ стагоддзя, захаваўшы элементы рэнесансу і барока і стварыўшы прыгожы парк і водныя шляхі.

Таксама ў рэйтынг увайшлі Бойніцкі замак у Славакіі, замак Нойшванштайн у Германіі, Эдынбургскі замак у Вялікабрытаніі, замак Дракулы (Бран) у Румыніі, Тракайскі замак у Літве, Пражскі град у Чэхіі, замак Віяндэн у Люксембургу і іншыя.

Мірскі замак - выдатны прыклад абароннага дойлідства XVI стагоддзя і ўнікальны помнік архітэктуры, у канструкцыі і дэкаратыўным упрыгажэнні якога прасочваюцца элементы еўрапейскіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. Ён размешчаны ў г.п.Мір Гродзенскай вобласці Беларусі. У 2000 годзе Мірскі замак уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ замак быў адкрыты для турыстаў.

 У структуру замкавага комплексу ў г.п.Мір акрамя Мірскага замка і пахавальні ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, англійскі парт і сажалка. На канцэртных пляцоўках замка традыцыйна праводзяцца музычныя і рыцарскія фестывалі, а таксама фестывалі мастацтваў і рамеснай творчасці.

У 2013 годзе ў Мірскім замку ўпершыню прайшлі стылізаваныя калядныя балі. Традыцыя правядзення баляў у Міры з'яўляецца невыпадковай. У замку, які быў уласнасцю княжацкіх родаў Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх, даваліся шыкоўныя прыёмы, балі былі неад'емнай часткай свецкага жыцця князёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс