Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2014

Больш за 60 святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі пройдуць у Мінску

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 60 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, пройдуць у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Адкрые святкаванне Дня Перамогі традыцыйнае шэсце ветэранаў і ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. Адной з галоўных пляцовак 9 мая стане раён Палаца спорту, дзе мінчан і гасцей сталіцы чакае праграма "З Днём Перамогі" - канцэрт вядучых творчых калектываў і выканаўцаў, выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці "Горад майстроў". Тут гулянні будуць праходзіць з 12.00 да 23.00.

Парк Перамогі з 12.00 да 19.00 запросіць на свята "Дзякуй за подзвіг!", а ў 17.00 тут пачнецца яшчэ адна праграма пад назвай "Героі Перамогі - нашы прадзеды і дзяды!" з удзелам пераможцаў і дыпламантаў III Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні. Канцэрт "Вялікі дзень! Вялікая Перамога!" пройдзе з 12.00 да 17.00 у Парку Дружбы народаў. Свята "І памяць пакаленняў нас яднае" пачнецца ў 13.00 у Парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, а ў Парку імя 60-годдзя Кастрычніка ў гэты дзень адбудзецца канцэрт "Перамогі радасныя гукі". Святы, прысвечаныя Дню Перамогі, пройдуць і ў зонах гасціннасці чэмпіянату свету па хакеі ў жылым комплексе "Студэнцкая вёска" і на пляцоўцы каля Мінскага лядовага Палаца спорту.

У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў гэты дзень з 9.00 да 15.00 пройдзе адкрыты кубак Мінска па сілавым экстрыме, прысвечаны Дню Перамогі. Адразу на сямі пляцоўках парку з 12.00 да 20.00 адбудзецца святочная праграма "Апяём Вялікую Перамогу!". А ў Батанічным садзе ў час мерапрыемства "Пераможны май! Квітнеючы май!" прадставяць дэкаратыўную калекцыю цюльпанаў.

Напярэдадні свята 5 мая ў Мінску пройдзе заключны канцэрт III Мінскага гарадскога агляду конкурсу патрыятычнай песні, а ў кінатэатры "Цэнтральны" падвядуць вынікі маштабнага маладзёжнага праекта "Мой фільм пра вайну". У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 6 мая адбудзецца канцэрт "Гавораць музы...", прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстаўка-прэзентацыя "Партрэт героя..." адкрыецца 7 мая ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. А 8 мая ў сталіцы пройдзе ўрачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў, каля стэлы "Мінск - горад-герой", а таксама Усебеларускі лёгкаатлетычны крос на прызы газеты "Советская Белоруссия".

У цэлым, згодна з зацверджаным Мінгарвыканкамам планам, да 9 Мая прымеркавана больш за 60 святочных мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўныя спаборніцтвы, сустрэчы, патрыятычныя акцыі, мітынгі-рэквіемы, музычна-літаратурныя гасцёўні, якія пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі