У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2014

Больш за 60 мерапрыемстваў пройдзе ў час Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 60 мерапрыемстваў пройдзе ў час Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прычым 17 з іх - упершыню. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў мастацкі кіраўнік, член аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейнага форуму, член рэспубліканскага журы фестывалю Пётр Гуд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Упершыню адбудзецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжнароднага дыялогу Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Запамінальным момантам фестывалю стане шоу - прэзентацыя нацыянальнага адзення пад назвай "Прыгажуня фестывалю". У праграме - расказ пра асаблівасці нацыянальнага адзення, а затым творчыя нумары ў выкананні калектываў нацыянальных дыяспар. Таксама будзе пасаджана алея Дружбы, устаноўлены памятны знак на месцы храма Фару Вітаўта. Госці фестывалю пабываюць на рок-канцэрце, свяце нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Акрамя таго, упершыню пройдзе ўшаноўванне першых арганізатараў форуму. Таксама на юбілейным фестывалі 20-годдзе стварэння адзначыць Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі.

Праграма пачнецца 6 чэрвеня ў 21.00. Паколькі першы дзень форуму прыпадае на пятніцу, адкрыццё вырашана было правесці ўвечары: афіцыйнай цырымоніі будзе папярэднічаць шэсце нацыянальных дыяспар у цэнтры горада. Другі дзень будзе прысвечаны рабоце 22 нацыянальных падворкаў. Кожны двор прадставіць асобную краіну, у якой пакажа ўсё багацце той ці іншай культуры. У час фестывалю гледачы змогуць паглядзець канцэрты на пл.Савецкай, пл.Леніна, у парку імя Жылібера. У розных канцах горада будуць працаваць маладзёжныя пляцоўкі. Трэці дзень прызначаны для раз'езду дэлегацый.

У дні фестывалю перад публікай выступяць Іскуі Абалян, Іван Буслай, Гюнеш, Леў Лешчанка, групы "Вітаж", "ТіК" і інш.

Усе запрошаныя госці і ўдзельнікі забяспечваюцца жыллём. Гарадскія гасцініцы, пансіянаты, дамы адпачынку ў акрузе забраніраваны. Уся цэнтральная частка Гродна будзе перакрыта - у сувязі з мерамі бяспекі, якія праводзяць органы ўнутраных спраў, адзначыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Вайтуляніс. "Такое практыкуецца ўжо не першы год. Будуць прыцягнуты дадатковыя сілы з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Фактычна ўвесь цэнтр будзе ачэплены. На падыходах да яго можна пакінуць свой транспарт. Такім чынам, прайшоўшы зону надгляду, вы трапляеце непасрэдна на свята", - сказаў ён.

На прэс-канферэнцыі адзначылі, што праваахоўнікі будуць дапамагаць прыезджым арыентавацца ў горадзе.

Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбудзецца ў Гродне 6-8 чэрвеня. У форуме будзе задзейнічана каля 900 артыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс