У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2014

Больш за 500 навагодніх святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску

9 снежня, Мінск /Хрысціна Рашанок - БЕЛТА/. Больш за 500 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску ў пераднавагоднія і навагоднія дні. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, а таксама казачных герояў адбудзецца ў Мінску 25 снежня. Яно стартуе каля галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў 11.00. У гэтым годзе ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 500 герояў дзіцячых казак, фільмаў і мультфільмаў. Незвычайны парад пройдзе ў напрамку Палаца спорту, дзе будуць арганізаваны тэатралізаваны паказ і канцэртная праграма. Тут усе жадаючыя дарослыя і дзеці таксама змогуць паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах і спаборніцтвах.

Адным з асноўных месц святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч стане пляцоўка каля Палаца спорту. Весялосць тут не заціхне з 23.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня. Праводзіць Год гасціннасці і сустракаць Дзень моладзі каля палаца будуць танцавальна-дыскатэчнай праграмай з удзелам папулярных дыджэяў. Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк каля стэлы "Мінск - горад-герой" 1 студзеня ў 1.00. Канцэрт эстрадных выканаўцаў у гэтым годзе адбудзецца каля комплексу "Чыжоўка-Арэна". Масавыя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах горада на 21 адкрытай святочнай пляцоўцы.

У снежні-студзені ў Мінску плануецца правесці больш за 50 калядных кірмашоў. Мерапрыемствы, на якіх у шырокім асартыменце будуць прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры, падарачныя наборы, карнавальныя касцюмы і харчовыя тавары, адбудуцца 25 снежня ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. Вялікі калядны кірмаш "Навагоднi падарунак" пройдзе з 10.00 да 21.00 25 снежня ля Палаца спорту. Таксама каля палаца з 12 снежня па 10 студзеня адбудзецца Мінскі міжнародны калядны фестываль. "Калядны кiрмаш" будзе працаваць з 12 снежня па 15 студзеня не толькі ў раёне Палаца спорту, але і на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы.

Навагоднія паказы пройдуць у снежні-студзені ва ўсіх тэатральна-відовішчных установах сталіцы, а таксама цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, школах.

 

Нясвіжскі замак запрашае турыстаў на калядныя канікулы ў стылі XIX стагоддзя

Новая праграма Белдзяржцырка "Чароўны сон у зімовую ноч" заснавана на багатай і самабытнай культуры Беларусі

Вялікі тэатр Беларусі запрашае сустрэць стары Новы год у сваіх сценах

 

Мінскі міжнародны калядны фестываль і "Калядны кiрмаш" адкрыліся ў сталіцы

Адзіны дзень скідак пройдзе 28 снежня ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску