Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Apr 2014

Больш за 40 мінскіх гасцініц змогуць прыняць наведвальнікаў у дні ЧС па хакеі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 40 сталічных гасцініц змогуць прыняць наведвальнікаў у дні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Аб гэтым 8 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Прыняты рашэнні для таго, каб Мінск быў максімальна прывабны для турыстаў. У прыватнасці, зафіксаваны цэны на гасцінічнае абслугоўванне, а нумарны фонд гасцініц павялічаны больш чым у 2 разы. Усяго ў час чэмпіянату будуць функцыянаваць 43 гасцініцы на 9 725 месц.

"Да чэмпіянату планавалася ўвесці ў эксплуатацыю 14 гасцініц. Дванаццаць з іх уведзены па стане на 31 сакавіка. Чатыры ўжо працуюць у паўнацэнным рэжыме, астатнія даступны для браніравання. Да 14 красавіка будзе ўведзена гасцініца "Рэнесанс" і 29 красавіка - гасцініца "Пекін", - далажыў прэм'ер-міністр. - Усе гасцініцы адпавядаюць устаноўленым стандартам. На конкурснай аснове падабраны абслуговы персанал".

Для размяшчэння гасцей чэмпіянату таксама будзе задзейнічана пяць інтэрнатаў у Студэнцкай вёсцы больш чым на 5 тыс. месц. Вырашаны ўсе пытанні, звязаныя з адсяленнем на гэты перыяд студэнтаў без спынення вучэбнага працэсу. У рэзерве яшчэ знаходзяцца санаторыі і гасцініцы ў Мінскай вобласці на 2 100 месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі