Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2014

Больш за 2,5 млн чалавек прысутнічалі на матчах, у фан-зонах і зонах гасціннасці ЧС-2014 у Мінску

29 мая, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Больш за 2,5 млн чалавек прысутнічалі на матчах, у фан-зонах і зонах гасціннасці ў час правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ЧС-2014, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі віцэ-прэм'ера, у час правядзення чэмпіянату колькасць гасцей і гледачоў, якія прысутнічалі на матчах, у фан-зонах і зонах гасціннасці, склала больш за 2,5 млн чалавек. Усяго ў ЧС прынялі ўдзел 16 каманд, разам з дэлегацыямі гэта 2 413 чалавек, было акрэдытавана 136 прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея і яе камерцыйнага партнёра, а таксама 1 320 прадстаўнікоў СМІ і 45 - судзейскага корпуса. "Чэмпіянат у Мінску заняў першае месца па наведвальнасці матчаў, усяго на 64 гульнях прысутнічалі 651 314 балельшчыкаў, або 10 177 балельшчыкаў у сярэднім на адной гульні. Хакейныя матчы трансліраваліся ў 120 краінах, іх паглядзелі больш як 1 млрд чалавек", - паведаміў Анатоль Тозік.

На яго думку, увядзенне бязвізавага рэжыму цалкам сябе апраўдала. Так, праз пункты пропуску на граніцы з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, а таксама праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у Беларусь прыбылі 31 337 замежных балельшчыкаў. "Адсутнасць неабходнасці афармляць візы, паводле слоў іншаземцаў, стала асноўным фактарам для прыняцця рашэння наведаць нашу краіну. Мяркую, што гэту практыку трэба прымяняць і далей, прынамсі, у адносінах да ўдзельнікаў спаборніцтваў", - лічыць намеснік кіраўніка беларускага ўрада. Агульная колькасць замежных турыстаў, гасцей і ўдзельнікаў ЧС, з улікам тых, якія прыехалі ў Беларусь праз усходнюю граніцу, ацэньваецца больш як 80 тыс. чалавек. Паводле экспертных ацэнак праваахоўных органаў, больш за 50 тыс. прыбыла праз расійска-беларускую граніцу, а 31 тыс. - праз кантралюемыя каналы. "Супрацоўнікі пагранічнай і мытнай службаў справіліся са сваімі абавязкамі бліскуча, яны забяспечылі максімальна хуткае праходжанне граніцы прыбываючых і ад'язджаючых гасцей ЧС. У аргкамітэт і аператыўна-аналітычны штаб практычна ніводнай скаргі па рабоце ведамстваў не паступіла", - дадаў ён.

Таксама, паводле слоў Анатоля Тозіка, Беларусь змагла прапанаваць дастойныя ўмовы пражывання для замежных гасцей і балельшчыкаў. Усяго з 8 па 26 мая ў гасцініцах Мінска пражывалі 88 717 чалавек, сярэдняя загрузка гасцініц - 81,3 працэнта, а ў некаторых гасцініцах, такіх як "Прэзідэнт-Атэль", "Мінск" і інш., была 100-працэнтная загрузка.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель, а таксама 10 116 гасцей з 44 краін высока ацанілі камфортныя ўмовы камплексу "Студэнцкая вёска". "Нашы апасенні аб захаванасці комплексу і яго маёмасці, на шчасце, не апраўдаліся. Усе інтэрнаты знаходзяцца ў тым жа стане, як і да ўезду гасцей. Гэты вопыт рассялення гасцей у вёсцы мы зможам і ў далейшым прымяняць пры правядзенні буйных мерапрыемстваў, і не толькі спартыўных", - лічыць віцэ-прэм'ер. Акрамя таго, каля 800 балельшчыкаў скарысталіся паслугамі аграсядзіб, больш як 400 былі размешчаны ў санаторыях і гасцініцах Мінскай вобласці.

На думку намесніка прэм'ер-міністра, эфектыўна спрацавала і сістэма транспартнага забеспячэння. Дадаткова былі ўведзены 9 аўтобусных і 2 тралейбусныя часовыя маршруты, скарочаны інтэрвалы руху на 8 аўтобусных і 8 тралейбусных маршрутах, на першай і другой лініі метрапалітэна. У вестыбюлі станцый метрапалітэна была арганізавана работа 68 перакладчыкаў з веданнем англійскай, нямецкай і французскай моў. Дадаткова выканана больш за 57 тыс. рэйсаў грамадскага транспарту, перавезена каля 700 тыс. пасажыраў. РУП "Цэнтркурорт" рэалізавала 14 тыс. праязных білетаў на 10 паездак кожны на агульную суму Br660 млн. Сума выручкі ад работы экспрэс-маршрутаў "Нацыянальны аэрапорт - аўтавакзал Цэнтральны" і "Нацыянальны аэрапорт - Студэнцкая вёска" з 9 па 25 мая склала Br528 млн.

Таксама за час правядзення ЧС у Мінску было забяспечана неабходнае медыцынскае суправаджэнне. Медыцынскую дапамогу атрымалі 175 чалавек, з іх 36 хакеістаў і 8 прадстаўнікоў каманд-удзельніц. Шпіталізавана было 20 чалавек, 155 аказана амбулаторная дапамога.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі