Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2013

Больш за 150 казак пра сучасную Беларусь прыслалі школьнікі на конкурс ЮНЕСКА

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 казак пра сучасную Беларусь прыслалі школьнікі на конкурс ЮНЕСКА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім грамадскім аб'яднанні "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА", якое выступае адным з арганізатараў конкурсу.

Конкурс казак пра сучасную Беларусь - частка ўнікальнага беларуска-аманскага праекта, прысвечанага еўрапейска-арабскаму дыялогу паміж Захадам і Усходам у цэлым і Беларуссю і Султанатам Аман у прыватнасці. Конкурс дзіцячых казак праводзіўся з сакавіка па красавік і быў прымеркаваны да Міжнароднага дзесяцігоддзя збліжэння культур, якое прадоўжыцца да 2022 года.

Журы выбрала 13 лепшых казак. Плануецца перакласці іх на арабскую і англійскую мовы, падрыхтаваць ілюстрацыі і выпусціць у выглядзе зборніка.

Арганізатарам конкурсу акрамя Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА выступілі Нацыянальная камісія Беларусі па справах ЮНЕСКА, Міністэрства адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі