У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2014

Больш за 100 беларускіх магазінаў падключыліся да сістэмы Tax Free

17 красавіка, Нясвіж /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Больш за 100 беларускіх магазінаў падключыліся ўжо да сістэмы Tax Free, амаль 80 аб'ектаў з агульнай колькасці знаходзяцца ў Мінску. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун у час выязнога пасяджэння калегіі гандлёвага ведамства, прысвечанай ацэнцы гатоўнасці аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлю да чэмпіянату свету па хакеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для стымулявання продажаў тавараў за кошт замежных турыстаў, у тым ліку гасцей чэмпіянату, у аб'ектах гандлю краіны прадаўжаецца актыўнае ўкараненне сістэмы вяртання ПДВ", - сказаў намеснік міністра. Гэта прадугледжана палажэннямі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пастановы Савета Міністраў нумар 13 ад 08.01.2013 года "Аб некаторых пытаннях арганізацыі работы па вяртанні падатку на даданую вартасць у выпадку вывазу тавару за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза".

На гэты час РУП "Белмытнясэрвіс", што з'яўляецца аператарам сістэмы Tax Free і забяспечвае непасрэднае вяртанне ПДВ, заключыла 65 дагавораў з гандлёвымі арганізацыямі на аказанне паслуг па вяртанні ПДВ замежным грамадзянам. "Пры гэтым іншаземцам з 47 краін ужо выдадзена амаль 400 чэкаў на суму больш як Br1 млрд, - дадаў Вячаслаў Драгун. - Работа па падключэнні аб'ектаў гандлю да сістэмы вядзецца планамерна, аднак ёсць шэраг праблемных пытанняў".

Напрыклад, актыўную ролю сярод усіх падключаных да Tax Free суб'ектаў гаспадарання выконваюць толькі 8, або 12,3 працэнта ад агульнай колькасці арганізацый, якія заключылі адпаведныя дагаворы.

Вячаслаў Драгун таксама звярнуў увагу на тое, што цяпер у РУП "Белмытнясэрвіс" знаходзяцца 24 чэкі Tax Free, або 6,6 працэнта ад агульнай колькасці, у якіх уладальнікі гандлёвых аб'ектаў няправільна пазначылі рэквізіты сваіх рахункаў. "З-за гэтага сумы зваротаў, якія згодна з законам павінны быць выплачаны замежным пакупнікам, ніколі не дойдуць да іх. У прыватнасці, не будуць вернуты грашовыя сродкі ў памеры каля Br9 млн", - расказаў намеснік міністра гандлю.

"Акрамя таго, цяпер адсутнічае практыка вяртання ПДВ замежным грамадзянам наяўнымі грашовымі сродкамі. Лічу, Нацыянальны банк можа вырашыць гэта пытанне", - падкрэсліў прадстаўнік Мінгандлю і дадаў, што наладжванне работы сістэмы Tax Free напярэдадні ЧС знаходзіцца пад асаблівым кантролем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску