У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2014

Больш як 80 працэнтаў іншаземцаў пасля наведвання Беларусі мяняюць меркаванне аб краіне ў лепшы бок

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля наведвання Беларусі больш за 80 працэнтаў іншаземцаў мяняюць сваё меркаванне аб краіне ў лепшы бок. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага латвійскім рэкламным агенцтвам "AD Hunters Baltics", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Грамадзяне краін Еўрасаюза, асабліва з Літвы, Латвіі, Германіі і Польшчы, пры наведванні Беларусі застаюцца ў захапленні ад парадку ў гарадах, цудоўных дарог, тэмпу развіцця гарадоў і маштабаў будаўніцтва. Гэта звязана з тым, што ў краінах Еўрасаюза інфармацыя аб Беларусі падаецца даволі аднабока і часта гаворыцца толькі аб яе праблемах, але не аб поспехах", - адзначыў старшыня праўлення агенцтва Кястуціс Ісакас.

Паводле яго слоў, больш актыўная работа па пашырэнні станоўчага іміджу Беларусі за мяжой магла б не толькі павялічыць паток турыстаў і ўмацаваць вобраз Беларусі як сучаснай, адкрытай і дружалюбнай дзяржавы, але і стаць каталізатарам для павелічэння замежных інвестыцый. У гэтым плане ён станоўча ацаніў эфект ад правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, які стаў цудоўнай рэкламай беларускай гасціннасці.

У апытанні латвійскага рэкламнага агенцтва прынялі ўдзел 546 чалавек з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Польшчы і Германіі. Амаль трэць з іх прадпрымальнікі, якія былі прыемна задаволены інвестыцыйным кліматам у Беларусі і тым, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для паспяховага бізнесу. "Простых турыстаў здзівілі поўныя паліцы ў магазінах і сучасныя супермаркеты, выдатная якасць беларускіх тавараў. Напрыклад, касметыкі, прадуктаў харчавання, адзення, будматэрыялаў. Адзінае, у чым Беларусь уступае пакуль краінам Еўрасаюза, гэта абслугоўванне ў сектары грамадскага харчавання. І, вядома, трэба больш актыўна працаваць у сферы грамадскіх адносін", - сказаў Кястуціс Ісакас.

"Hunters Communications group" - гэта міжнародная група агенцтваў маркетынгу і камунікацый, якая працуе ў Латвіі, Літве, Беларусі, Расіі і Эстоніі. Яна была створана ў 1993 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс