Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Врс 2012

Больш як 500 вучоных збяруцца ў Мінску на форум фонду "Сколкава" і НАН Беларусі

14 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Больш як 500 вучоных збярэ ў Мінску форум "Расія - Беларусь - Сколкава: адзіная інавацыйная прастора", арганізатарамі якога выступяць НАН Беларусі і расійскі фонд "Сколкава". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Форум пройдзе 19 верасня напярэдадні пасяджэння Кансультатыўнага навуковага савета (КНС) фонду "Сколкава". Канферэнцыю правядуць на базе НАН Беларусі. На ёй прадставяць і абмяркуюць практычныя аспекты ўдзелу беларускіх рэзідэнтаў у інавацыйных праектах Сколкава. Навуковая праграма канферэнцыі ўключае фундаментальныя і прыкладныя пытанні стварэння навукаёмістых тэхналогій, матэрыялаў і прадуктаў па пяці напрамках (кластарах) дзейнасці фонду "Сколкава" (біямедыцынскіх, інфармацыйных, энергаэфектыўных, касмічных і ядзерных тэхналогіях).

Перад удзельнікамі форуму выступіць сустаршыня КНС фонду "Сколкава", лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў. Прадугледжаны пленарныя даклады і вусныя выступленні ў час правядзення круглых сталоў.

З 20 па 21 верасня адбудзецца 8-е пасяджэнне Кансультатыўнага навуковага савета фонду "Сколкава". У ім прымуць удзел вядучыя вучоныя Расіі - Жарэс Алфёраў, Яўген Веліхаў, Уладзімір Фортаў і Генадзь Краснікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі