Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Mar 2014

Больш як 484 тыс. білетаў прададзена на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску

19 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. На чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску прададзена 484,5 тыс. білетаў з 685 тыс. Аб гэтым паведаміў дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года Яўген Ворсін на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, якое прайшло 18 сакавіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, якія былі разгледжаны, стала гатоўнасць да правядзення гэтай важнай спартыўнай падзеі.

Як паведаміў Яўген Ворсін, з 484,5 тыс. прададзеных білетаў 66,5 тыс. рэалізаваны замежным гасцям. Сума, атрыманая ад рэалізацыі білетаў, склала Br92 млрд.

Як адзначалі раней у кампаніі "ЦэнтрКурорт", якая з'яўляецца афіцыйным тураператарам чэмпіянату, самая папулярная сярод аматараў хакея прапанова - "Пакет балельшчыка". Акрамя таго, прапануюць сямейны, карпаратыўны і VIP-пакет. Для беларусаў распрацаваны спецыяльны турпакет "Балеем за нашых".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі