Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Jun 2013

Больш як 40 мерапрыемстваў прымеркавана ў Мінску да Дня Незалежнасці

25 чэрвеня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Больш як 40 культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў уключана ў Мінску ў план святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Пройдуць урачыстыя сходы, святочныя канцэрты, цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да абеліскаў, адкрыцці новых аб'ектаў, спаборніцтвы. Асноўная праграма запланавана на 3 ліпеня, галоўная падзея - парад войскаў Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнае шэсце. Гарадскія канцэртныя пляцоўкі разгорнуць каля Палаца спорту і каля абеліска "Мінск-горад-герой". Каля абеліска традыцыйна адбудзецца акцыя "Спяём гімн разам" і святочны салют.

Свята прыйдзе і ў раёны сталіцы. Адзначыць Дзень Незалежнасці запрашаюць паркі культуры і адпачынку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, Чалюскінцаў, Горкага, Мінскі заапарк, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, пешаходная зона па вул. К.Маркса, паркі імя Міхаіла Паўлава, Дружбы народаў, 60-годдзя Кастрычніка, лыжа-ролерная траса па вул. Сталетава, Цэнтральны батанічны сад, дзіцячая чыгунка, сквер па вул. Д.Сердзіча. Канцэрты арганізуюць таксама на плошчы каля ўнівермага "Рублёўскі" па вул.Герасіменка, каля Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў, каля гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Сокал, ААТ "ЦУМ Мінск", фантана на бульвары імя У.Мулявіна, каля Мінскага лядовага Палаца спорту, каля ўніверсама "Сухараўскі".

Сярод спартыўных мерапрыемстваў можна выдзеліць адкрыты Кубак Мінска па спартыўнай лоўлі рыбы "Кубак RS", які 29-30 чэрвеня прыме акваторыя ракі Свіслач, рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы "Табе, Беларусь, прысвячаецца!" (адбудуцца 29 чэрвеня на плошчы Незалежнасці), адкрыты Кубак Мінска і Мінскай вобласці па сілавому экстрыму каля Палаца спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі