Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Май 2014

Больш як 210 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемствах у гонар закрыцця ЧС па хакеі

Лазерныя 3D шоу ў Мінску26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 210 тыс. чалавек прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар закрыцця ЧС па хакеі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Найбольшая колькасць людзей прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах у зонах гаціннасці: каля Палаца спорту - амаль 140 тыс. чалавек, каля Студэнцкай вёскі - амаль 40 тыс., каля комплексу "Мінск-Арэна" - амаль 30 тыс., расказалі ў ГУУС. На працягу ўсяго апошняга дня ЧС на тэрыторыі Студэнцкай вёскі, а таксама каля Палаца спорту ў цэнтры горада і Мінскага гарадскога Лядовага палаца спорту праходзілі канцэрты. На дзвюх апошніх пляцоўках сёння з 01.30 да 02.15 прайшлі лазерныя 3D шоу.

Лазерныя 3D шоу ў МінскуУ ахове грамадскага парадку і забеспячэнні бяспекі грамадзян быў задзейнічаны ўвесь асабовы склад ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама адкамандзіраваныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў УУС аблвыканкамаў і падраздзяленняў АМАП рэспублікі. "Супрацоўнікі органаў унутраных спраў задачы па забеспячэнні правапарадку выканалі", - падкрэслілі ў ГУУС. Сур'ёзных парушэнняў грамадскага парадку і надзвычайных здарэнняў не дапушчана.Лазерныя 3D шоу ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі