Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліс 2014

Больш як 130 барцоў выступяць у Мінску на турніры памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 130 спартсменаў прымуць удзел у традыцыйным, 21-м міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. Спаборніцтвы пройдуць у мінскім Палацы спорту 21 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя дзвюх каманд Беларусі ў турніры выступяць барцы з Грузіі, Ірана, Казахстана, Польшчы, Расіі, ЗША, Узбекістана і Украіны. Прызавы фонд гэтага турніру складае $60 тыс. Каманда, якая зойме першае месца, атрымае $30 тыс., за другое належыць $20 тыс., за трэцяе - $10 тыс.

У складзе зборных Беларусі выступяць прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы Эльбек Тажыеў (вагавая катэгорыя - 59 кг), Аляксандр Дзем'яновіч (75 кг), Аляксандр Кікінёў, Джавід Гамзатаў (абодва - 85 кг), Цімафей Дзейнічэнка (98 кг), бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 Міхаіл Сямёнаў (66 кг) і іншыя вядомыя і маладыя спартсмены.

Пачатак папярэдніх паядынкаў у 9.00. Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца ў 17.00. Адразу пасля гэтага пройдуць фінальныя паядынкі, уваход на трыбуны Палаца спорту свабодны.

Алег Караваеў стаў першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам па грэка-рымскай барацьбе, якая раней называлася класічнай. У 1960 годзе ў Рыме на ХVII летніх Гульнях ён атрымаў перамогу ў вагавой катэгорыі да 57 кг ва ўсіх шасці схватках, у тым ліку ў фінале па балах над румынскім атлетам Ёнам Чэрня. У тым жа годзе Караваеву было прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР, ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём "За працоўную адзнаку". Акрамя алімпійскага тытула ў яго паслужным спісе - чэмпіёнскія званні на двух першынствах планеты, на Спартакіядзе народаў СССР, у сямі саюзных турнірах у асабістым і камандных спаборніцтвах.

З 1971 па 1978 год Алег Караваеў працаваў трэнерам ДСТ "Буравеснік" у Мінску. У жніўні 1978 года ва ўзросце сарака двух гадоў алімпійскі чэмпіён заўчасна пайшоў з жыцця.

Першы турнір яго памяці быў праведзены ў Мінску ў 1994 годзе.

Арганізатарамі турніру 2014 года выступілі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарвыканкам, Беларуская федэрацыя барацьбы, ТАА "Трайпл".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс