Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Feb 2014

Білеты на матчы зборнай Беларусі і плэй-оф хакейнага ЧС-2014 з'явіліся ў продажы

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі-2014 і афіцыйны білетны аператар кампанія "Тыкетпро" інфармуе, што ў продажы з'явіліся білеты на шэраг вельмі цікавых матчаў хакейнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці балельшчыкі могуць купіць білеты на чвэрцьфіналы, паўфіналы і матч за бронзавыя медалі. Акрамя таго, ёсць білеты і на гульні з удзелам зборных Беларусі, Расіі, Канады і іншых каманд. Ёсць таксама некалькі білетных пакетаў на асобныя гульнявыя дні, а таксама пакеты Team Denmark, Team France, Team Italy і Team Norway.

Азнаёміцца з поўным спісам матчаў, на якія ёсць білеты, можна на сайце "Тыкетпро". Білеты можна набыць па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 25, хол 1-га паверха. Час работы: 10.00 - 19.00 (перапынак 14.00 - 15.00), выхадныя дні - субота і нядзеля.

Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на двух комплексах - "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі