У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Снж 2013

Бязвізавы ўезд для балельшчыкаў хакейнага ЧС у Мінску ў 2014 годзе будзе дзейнічаць з 25 красавіка па 30 мая

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы ўезд для балельшчыкаў хакейнага ЧС у Мінску ў 2014 годзе будзе дзейнічаць з 25 красавіка па 30 мая, паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне дэпутата Аляксея Кузьміча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 25 красавіка па 30 мая пропуск грамадзян, якія прыедуць на чэмпіянат, будзе бязвізавым. Яны павінны будуць прад'явіць білет або ў папяровым, або ў электронным выглядзе і пашпарт. Усё. Ніякіх віз не трэба", - сказаў Леанід Мальцаў.

Старшыня камітэта нагадаў, што ўжо вызначана 15 асноўных пунктаў пропуску, праз якія чакаецца найбольшы паток удзельнікаў і гасцей хакейнага першынства. Гэта будзе Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорты Мінск-1 і Гомель, восем аўтадарожных пунктаў пропуску ("Каменны Лог", "Катлоўка", "Бераставіца", "Брузгі", "Брэст", "Дамачава", "Новая Рудня", "Новая Гута") і чатыры чыгуначныя - "Гудагай", "Брэст", "Церуха", "Церахоўка".

Кіраўнік пагранведамства Беларусі таксама паведаміў, што на беларускай граніцы плануецца ўвесці сістэму электроннай чаргі, і гэта работа ўжо вядзецца. Дзяржпагранкамітэт выбраў пункт пропуску, на якім будзе рэалізаваны пілотны праект электроннай чаргі. "Які гэта пункт, я пакуль гаварыць не буду", - дадаў Леанід Мальцаў.

Разам з сістэмай электроннай чаргі на граніцы з'явяцца спецыяльныя сэрвісныя зоны, дзе аўтатранспарт будзе чакаць сваёй чаргі. Плануецца, што ў гэтых зонах могуць з'явіцца невялікія гасцініцы. Леанід Мальцаў падкрэсліў, што гэта пытанне наспела ўжо даўно: "Чым хутчэй мы гэта зробім, тым лепш, таму што, на жаль, цяпер, асабліва грузавых аўтамабіляў гэта датычыцца, ёсць чэргі і па 12 гадзін".

Хутка з'явіцца і такая магчымасць, як запіс для перасячэння граніцы праз Інтэрнэт. Зайшоўшы на партал Дзяржпагранкамітэта, грамадзянін можа зарэзерваваць пэўны час. Леанід Мальцаў растлумачыў: "Гэта, напрыклад, так, што з 11.00 да 12.00 ты перасякаеш граніцу. Але калі ты прыехаў пазней, то выбачай. У агульную чаргу".

Паводле слоў кіраўніка пагранічнага камітэта, нейкіх асаблівых прававых пытанняў па стварэнні электроннай чаргі няма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс