У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Врс 2014

БЕЛТА выпусціла фотаальбом, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецтва інфармацыйнага агенцтва "БЕЛТА" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы выпусціла фотаальбом "Перамога - адна на ўсіх", прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фотаальбом "Перамога - адна на ўсіх"У кнізе змешчана амаль 400 унікальных фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць розныя этапы Вялікай Айчыннай вайны. У ёй выкарыстаны здымкі фотахронікі БЕЛТА, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, асабістых калекцый.

Альбом уключае ў сябе работы такіх майстроў, як Васіль Аркашаў, Уладзімір Лупейка і Міхаіл Савін, без якіх сёння ўжо немагчыма ўявіць фоталетапіс вайны. Выкарыстаны таксама раней не вядомыя фатаграфіі, што публікуюцца ўпершыню.

Фотаальбом "Перамога - адна на ўсіх"Як адзначаюць выдаўцы, вельмі багаты архіўны фотаматэрыял, сабраны ў адной кнізе, найбольш ярка адлюстроўвае веліч подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, раскрывае сутнасць і змест гераічнага супраціўлення акупантам на тэрыторыі Беларусі, ход узброенай барацьбы па вызваленні рэспублікі Чырвонай Арміяй. Асобныя раздзелы асвятляюць грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1930-х гадоў, трагедыю акупацыі, перыяд аднаўлення і працэс мемарыялізацыі вайны ў нашай краіне. Кожны з іх адкрываецца ўводным артыкулам аб асноўных падзеях.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс