Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2014

Беларусы заваявалі 36 узнагарод на турніры Міжнароднай федэрацыі таэквандо ў Мінску

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 36 узнагарод рознай вартасці на турніры Міжнароднай федэрацыі таэквандо - адкрытым Кубку СНД - Кубку свету па таэквандо ITF (неалімпійская версія), што прайшоў у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары спартыўнага мерапрыемства.

Беларусь на турніры прадстаўлялі больш як 120 таэквандыстаў з Магілёўскай вобласці і Мінска. Сталічныя спартсмены паклалі ў камандную скарбонку два медалі вышэйшай вартасці ў камандным спарынгу і туле (фармальныя практыкаванні) сярод удзельнікаў ва ўзросце 14-15 гадоў. У індывідуальных спарынгах золата заваявалі Георгій Кабякоў і Дзмітрый Закрэўскі.

За тры дні спаборніцтваў, што праходзілі ў будынку веладрома "Мінск-Арэны", разыграна больш за 200 камплектаў узнагарод. За права ўзняцца на п'едэстал змагаліся амаль 1200 спартсменаў з 13 краін ва ўзросце ад 7 да 39 гадоў. Гэта колькасць удзельнікаў стала рэкорднай для турніру такога ўзроўню. Таэквандысты прадстаўлялі рэгіёны, гарады і нават асобныя клубы Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі. У камандным заліку лепшымі сталі прадстаўнікі клуба "Спарта" (Украіна). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды "Масква" (Расія) і "BLACK BELT" (Санкт-Пецярбург, Расія).

Прабацькам гэтага турніру з'яўляецца адкрыты Кубак Беларусі па таэквандо ITF. Ён праводзіўся з 2006 года і першапачаткова ў ім выступалі да 300 удзельнікаў не больш як чатырох краін.

У Беларусі прадстаўлены два напрамкі таэквандо - WTF (алімпійская версія) і ITF (неалімпійская версія). Беларускія арганізацыі, якія развіваюць абодва гэтыя напрамкі, супрацоўнічаюць паміж сабой, а спартсмены выступаюць па меры магчымасці і ў алімпійскай версіі спаборніцтваў, і ў неалімпійскай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі