Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Жнв 2014

Беларусы Вадзім Каптур і Яўген Каралёў заваявалі серабро ЧЕ па скачках у ваду

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія скакуны ў ваду Вадзім Каптур і Яўген Каралёў сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Берліне, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

20 жніўня беларускі дуэт заняў другое месца ў сінхронных скачках у ваду з вышкі з ацэнкай 421,80 бала. Чэмпіёнамі кантынента сталі нямецкія спартсмены Патрык Хаўсдынг і Саша Кляйн (461,46 бала), бронза ў актыве ўкраінскага тандэма Аляксандр Бондар / Максім Далгоў (415,17).

Гэта ўзнагарода другая ў актыве беларускіх майстроў водных відаў спорту. Напярэдадні першы медаль заваяваў плывец Яўген Цуркін, які стаў чэмпіёнам кантынента ў плаванні батэрфляем на дыстанцыі 50 м.

Чэмпіянат Еўропы фінішуе ў нямецкай сталіцы 24 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі