Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Feb 2016

Беларускія тэнісісткі перамаглі Канаду ў матчы Кубка Федэрацый

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборнай Беларусі без Вікторыі Азаранка абыгралі Канаду з лікам 3:2 у матчы першага раўнда другой Сусветнай групы розыгрышу Кубка Федэрацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў у Квебеку 6 лютага беларуска Аляксандра Сасновіч (99-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла канадку Франсуазу Абанда (343) - 6:4, 2:6, 6:3. Аднак развіць поспех гасцям не ўдалося - цяперашні лідар беларускай зборнай Вольга Гаварцова (74) не змагла на роўных процістаяць другому нумару канадак Аляксандры Вазняк, якая займае 803-е месца ў рэйтынгу ВТА, уступіўшы амаль без барацьбы - 2:6, 2:6.

Другі гульнявы дзень таксама пачаўся з паражэння Вольгі Гаварцовай, якая сустракалася з Франсуазай Абанда. У абодвух сэтах беларуска вяла ў ліку, але ў выніку ўступіла - 4:6, 4:6. Да агульнай вікторыі канадкам заставалася атрымаць усяго адну перамогу, але беларускі не дазволілі саперніцам дабіцца поспеху. У заключнай адзіночнай сустрэчы беларуска Аляксандра Сасновіч (99) ва ўпартай барацьбе выйграла ў Аляксандры Вазняк - 6:4, 6:4, зраўнаваўшы лік матчу - 2:2. Вырашальнае ачко было атрымана ў парнай гульні, калі Гаварцова і Сасновіч узялі верх над канадскім тандэмам - 6:2, 6:4.

У гульні з канадскай камандай планаваўся ўдзел лепшай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка (14), але яна не змагла прыбыць у Квебек. Замест яе ў заяўку была ўключана Ніка Шыткоўская. Але яна, як і яшчэ адна 17-гадовая мінчанка Вера Лапко, не згулялі з канадкамі - капітан каманды Эдуард Дуброў зрабіў стаўку на больш вопытных тэнісістак і не памыліўся.

Цяпер беларускай зборнай у красавіку трэба будзе пазмагацца за выхад у элітны дывізіён Кубка Федэрацый з адной з каманд, якія прайгралі ў першым раўндзе Сусветнай групы. Сапернікамі могуць стаць каманды Румыніі (уступіла Чэхіі - 2:3), Германіі (уступіла Швейцарыі - 2:3), Італіі (уступіла Францыі - 1:4) або Расіі (уступіла Нідэрландам - 1:3).

Барацьбу за выхад у Сусветную групу акрамя беларусак прадоўжаць зборныя Аўстраліі, ЗША і Іспаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі