Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2014

Беларускія шэф-повары прэзентуюць нацыянальную кухню на майстар-класе "Кухня Азіяды-2017" у Ашхабадзе

9 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Лепшыя шэф-повары прадпрыемстваў грамадскага харчавання сістэмы Белкаапсаюза прымаюць удзел у майстар-класе "Кухня Азіяды-2017", які праходзіць 8-10 красавіка ў нацыянальнай турыстычнай зоне "Аваза" ў Туркменістане. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Туркменістане.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Туркменістан прыбылі вопытныя спецыялісты-кулінары з больш як 20 краін - Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Рэспублікі Карэя, Малайзіі, Індыі, Непала, Японіі, Пакістана, Азербайджана, Грузіі, Арменіі, Казахстана і іншых. Гэта мерапрыемства прысвечана V Азіяцкім гульням у закрытых памяшканнях і па баявых мастацтвах, якія запланаваны ў Ашхабадзе на 2017 год (Азіяда-2017). Мэта правядзення цяперашняга мерапрыемства - падрыхтоўка кулінарнага складальніка буйнейшага спартыўнага мерапрыемства Азіі і забеспячэнне ўдзельнікаў гульняў разнастайнымі прадуктамі харчавання, у тым ліку стравамі нацыянальнай кухні. Сэрвісу як асноўнаму фактару індустрыі гасціннасці адводзіцца ключавая роля. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне правесці майстар-клас "Кухня Азіяды-2017", асноўная мэта якога павышэнне кваліфікацыі туркменскіх повараў, а таксама якасці паслуг, што прадастаўляюцца ў гэтай сферы. Галоўнай асаблівасцю стане сканцэнтраванне гастранамічных ласункаў розных нацыянальнасцей і культур, кулінарных стыляў і ўнікальных традыцый Азіі.

Беларускую дэлегацыю на кулінарным форуме ўзначальвае начальнік упраўлення грамадскага харчавання Белкаапсаюза Аляксандр Гашко. Паводле яго слоў, на мерапрыемстве плануецца не толькі прадставіць беларускую кухню, але і навучыць туркменскіх калег усім тонкасцям прыгатавання страў нацыянальнай кухні. Беларускія повары прадставяць як класічныя стравы айчыннай кухні, так і апошнія павевы кулінарнай моды. Арганізатарамі ўдзелу беларускіх майстроў у семінары з туркменскага боку выступілі Міністэрства гандлю і знешнеэканамічных сувязей, МЗС і іншыя ведамствы Туркменістана, з беларускага - пасольства ў Туркменістане і Белкаапсаюз.

Разам з поварамі-прафесіяналамі беларускую кухню будзе прадстаўляць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў.

Дэманстрацыя страў народаў свету плануецца з удзелам прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна. Высокія госці прадэгустуюць і ацэняць кожную са страў. Разам з імі гасцямі свята стануць кіраўнікі парламента, члены ўрада, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Туркменістана, члены грамадскіх арганізацый, СМІ, кіраўнікі акрэдытаваных у Туркменістане дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі