Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2014

Беларускія пяціборцы заваявалі серабро ў мужчынскай эстафеце на ЧС-2014 у Польшчы

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Раман Пінчук і Станіслаў Жураўлёў заваявалі 2 верасня сярэбраныя ўзнагароды ў эстафеце на чэмпіянаце свету - 2014 па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у Варшаве (Польшча), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсмены паўтарылі поспех жаночага беларускага дуэта (Кацярына Арол / Настасся Пракапенка), які таксама быў другім у жаночай эстафеце.

Пінчук і Жураўлёў набралі 1576 ачкоў, уступіўшы толькі 2 ачкі пераможцам спаборніцтваў з Францыі (1578). Трэцяе месца з сумай 1571 ачко занялі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя Вучжын Хван і Ву Чжын Лі. Што датычыцца беларусаў, то яны ўпэўнена выступілі ў фехтаванні, заняўшы ў гэтым відзе другое месца. Сёмымі яны сталі ў плаванні, чацвёртымі - у канкуры і трэцімі - у камбінаваным відзе бегу са стральбой.

Чэмпіёны свету гэтага года французы правалілі плавальны спаборніцкі сегмент, стаўшы ў ім 13-мі, аднак роўна выступілі ў астатніх відах і заваявалі золата.

Як паведамлялася, 1 верасня беларускі тандэм Кацярына Арол / Настасся Пракапенка заваяваў сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянату свету ў жаночай эстафеце з рэзультатам 1441 ачко.

У мужчынскіх эстафетах на чэмпіянатах свету беларусы двойчы атрымлівалі ўзнагароды вышэйшай пробы ў 2008 і 2010 гадах.

На сусветным форуме ў Варшаве 3 верасня пройдзе кваліфікацыя ў жаночых індывідуальных спаборніцтвах. У групе А выступяць беларускія спартсменкі Ганна Васілёнак і Кацярына Арол. У групе С пазмагаюцца за месцы ў фінале Таццяна Елізарава і Настасся Пракапенка. 4 верасня - кваліфікацыйны этап пройдзе ў мужчынскіх індывідуальных спаборніцтвах. Жаночы фінал запланаваны на 5 верасня, мужчынскі - на 6 верасня. Таксама вызначацца ўладальнікі ўзнагарод у камандным заліку. На 7 верасня ў праграме чэмпіянату свету запланавана змешаная эстафета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі