Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Oct 2014

Беларускія мастакі зноў пакараюць Парыж

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка рэпрадукцый работ сучасных беларускіх мастакоў адкрыецца 7 кастрычніка на агароджы мэрыі 16-й акругі ў Парыжы ў рамках арт-праекта Zabor, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Арт-праект Zabor - экспазіцыя, якая падарожнічае з горада ў горад. Як адзначыў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, гэты праект азнаёміць патрабавальнага, цікаўнага французскага гледача з беларускім выяўленчым мастацтвам.

Многім у свеце вядомы імёны Марка Шагала, Хаіма Суціна, Міхаіла Кікоіна, Пінхуса Крэменя, якія ў пачатку ХХ стагоддзя прыехалі ў Парыж, каб пакарыць вяршыню Манпарнаса і праславіцца па ўсім свеце як мастакі Парыжскай школы. Аднак не многія ведаюць, што ўсе гэтыя майстры нарадзіліся і выраслі ў Беларусі. Мастакоў, чые творы прадстаўлены на гэтай выстаўцы, таксама аб'ядноўвае геаграфічная прыналежнасць - усе яны нарадзіліся і сфарміраваліся ў Беларусі. Праз сто гадоў арт-праект Zabor прывозіць у Парыж творчасць сучасных беларускіх мастакоў і прапануе паглядзець на беларускі сучасны жывапіс у фармаце арт-прагулкі.

Рэпрадукцыі работ васьмі беларускіх аўтараў прымуць удзел у парыжскай частцы праекта. Арганізатары выстаўкі імкнуліся паказаць парыжанам і гасцям горада беларускі жывапіс у яго разнастайных стылях і тэмах. Прагульваючыся ўздоўж ціхай вулачкі Анры Марціна, гледачы змогуць убачыць наіўнае мастацтва Сяргея Каваля, містычны рэалізм Віктара Альшэўскага, прымітывізм Уладзіслава Стальмахова, абстрактнае мастацтва Аляксандра Дасужава і Віталя Дзенісенкі, а таксама канцэптуальныя работы Руслана Вашкевіча і Сяргея Грыневіча. Рэпрадукцыямі работ гледачы змогуць любавацца на працягу двух тыдняў.

"Выстаўка беларускіх мастакоў у Парыжы - гэта вельмі сімвалічна, - лічыць адзін з ініцыятараў праекта, дырэктар інвестыцыйнай кампаніі "Зубр Капітал" Алег Хусаенаў. - Беларускія мастакі, такія як Марк Шагал і Хаім Суцін, у пачатку ХХ стагоддзя пакаралі сталіцу мастацтваў, а праз стагоддзе мы зноў дэманструем сучаснае мастацтва ў Парыжы".

Арганізатарамі выстаўкі выступілі інвестыцыйная кампанія "Зубр Капітал", пасольства Беларусі ў Францыі, мэрыя 16-й акругі Парыжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі