19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі бронзавы і сярэбраны медалі на этапе Куба свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Спаборніцтвы праводзіліся ў Палацы мастацкай гімнастыкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
У групавых практыкаваннях у кампазіцыі з абручамі і булавамі беларускія спартсменкі занялі другое месца, суддзі ацанілі іх выступленне на 28,450 бала. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў гэтай дысцыпліне паднялася зборная Балгарыі (28,600). Бронзавы медаль дастаўся ўкраінскай камандзе (28,100).
Як паведамлялася, на рахунку беларускіх грацый бронза ў мнагабор'і групавых практыкаванняў.
Удзел у турніры прынялі каля 200 гімнастак з 32 краін.