У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліс 2014

Беларускія гарады цяпер можна разгледзець на новых здымках з космасу

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гарады цяпер можна разгледзець на новых здымках з космасу на Яндэкс.Картах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кампаніі "Яндэкс".

"Фотаздымкі 18 населеных пунктаў былі зроблены ў 2014 годзе і замянілі спадарожнікавыя здымкі папярэдніх гадоў. У бліжэйшы час спіс папоўняць і іншыя гарады Беларусі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Адзіным беларускім горадам, які пакуль заставаўся без дэталізаваных фатаграфій са спадарожніка, былі Старыя Дарогі - цяпер і іх можна разгледзець да самых дробязей.

У кастрычніку на картах поўнасцю абнавіліся спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер на іх можна ўбачыць новы будынак Музея гісторыі ВАВ і сталічны аквапарк. З буйных аб'ектаў на новых спадарожнікавых фотаздымках прысутнічае таксама стадыён "Барысаў-Арэна".

На абноўленых здымках можна дэталёва разгледзець новыя збудаванні, узведзеныя за апошнія гады і месяцы. Карыстальнікам добра відаць сілуэты дамоў, трыбуны стадыёнаў і нават аўтамабілі на стаянках. У максімальным набліжэнні распазнаванне на фотаздымках дасягае 0,5 м на піксель.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску