Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2013

Беларускія дызайнеры прадставяць свае работы на выстаўцы ў Вільнюсе

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дызайнеры прадтавяць свае работы на Тыдні дызайну ў Вільнюсе, які пройдзе з 3 па 12 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў грамадскім аб'яднанні "Беларускі саюз дызайнераў".

Выстаўка з'яўляецца буйнейшай у Літве, прысвечанай дасягненням у галіне дызайну. У першы дзень яе работы адкрыецца беларуская экспазіцыя poSTOOLat. Яна размесціцца ў Музеі энергетыкі і тэхнікі - адной з цэнтральных пляцовак выстаўкі. Беларускі саюз дызайнераў прадставіць арыгінальныя аўтарскія крэслы беларускіх дызайнераў, скульптараў і мастакоў, адабраныя па выніках маштабнага праекта "Пастулат", які прайшоў восенню 2012 года ў Мінску і прадставіў работы больш як 120 аўтараў з Беларусі, Расіі і Эстоніі.

"Цэнтральная задума экспазіцыі poSTOOLat - паказаць, як вобраз і форма залежаць ад асаблівасцей і ўласцівасцей матэрыялаў, іх нечаканых спалучэнняў, - адзначылі ў грамадскім аб'яднанні. - Акрамя незвычайных крэслаў з дрэва і пластыку беларускіх аўтары зрабілі крэсла з металічнага "чорнага квадрата", экатабурэт з упаковачных труб і нават крэслы з лямцу і звычайнай саломы".

Праект poSTOOLat рэалізаваны пад патранажам Міністэрства культуры Беларусі і пасольства Беларусі ў Літве. Партнёрамі выступаюць вытворца крэслаў з Беларусі кампанія "Голдоптыма" і інжынірынгавая кампанія "ФЕЛІКС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі