Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2014

Беларускія дакументальныя фільмы пакажуць на тэлекінафоруме "Разам" у Ялце

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дакументальныя фільмы пакажуць на XV Міжнародным тэлекінафоруме "Разам", які пройдзе 22-28 жніўня ў Ялце, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.

У конкурсе "Тэлевізійныя праграмы і фільмы" міжнароднага тэлекінафоруму будуць удзельнічаць і работы беларускіх тэлевізійшчыкаў. У намінацыі "Подзвіг салдата" прадстаўлены фільм "Першая Сусветная. Авіятары" (АНТ), за першае месца ў намінацыі "Публіцыстычныя праграмы" пазмагаецца дакументальная стужка "Хроніка Мінскага гета" (ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна"), а ў намінацыі "Дэбют" пакажуць карціну "Парыж, я люблю" (факультэт экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

У час форуму таксама пройдзе конкурс "Тэлевізійныя ігравыя фільмы".

Тэлекінафорум - буйнейшая культурна-дзелавая акцыя на постсавецкай прасторы. Штогод у яго конкурсах, творчых дыскусіях і іншых мерапрыемствах удзельнічаюць журналісты і кінематаграфісты, а таксама артысты эстрады многіх краін.

Арганізацыйны камітэт тэлекінафоруму нязменна ўзначальвае Генадзь Селязнёў, вядомы журналіст, выдатны дзяржаўны і грамадскі дзеяч, старшыня расійскай Дзяржаўнай думы другога і трэцяга скліканняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі