11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты выступяць у 14 фінальных паядынках на чэмпіянаце свету па муай-тай у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках папярэдніх баёў, якія прадаўжаліся на працягу тыдня ў Палацы спорту, у вырашальных сустрэчах за залатыя ўзнагароды сусветнага форуму сёння выступяць тры прадстаўніцы беларускай каманды: Алена Ляшкевіч (45 кг), Людміла Чыслова (48 кг) і Дзіяна Емяльянава (больш за 75 кг). Таксама 11 мая будуць вызначаны лепшыя байцы муай-тай сярод удзельнікаў да 23 гадоў. За залатыя ўзнагароды паспаборнічаюць Максім Пяткевіч (63,5 кг), Раман Доўнар (67 кг), Дзмітрый Філіпаў (71 кг), Карэн Тумасян (81 кг) і Уладзіслаў Шадко (больш за 91 кг).
У заключны дзень чэмпіянату свету па муай-тай, 12 мая, у фіналах паспаборнічаюць яшчэ 6 беларускіх атлетаў, сярод якіх добра вядомыя Дзмітрый Варац (67 кг), Дзмітрый Валент (81 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг). Вырашальныя паядынкі пачнуцца ў сталічным Палацы спорту ў 11.00. Як паведамлялася, у чэмпіянаце свету ў Мінску з-за траўмы не змог прыняць удзел адзін з лідараў зборнай Андрэй Кулебін, выбыў з барацьбы за ўзнагароды Віталь Гуркоў, які ў катэгорыі да 75 кг не здолеў перамагчы партугальца Дыёга Калада.
На турніры ўжо сталі вядомыя ўладальнікі бронзавых узнагарод, сярод якіх прадстаўнікі беларускай каманды Сагіф Гасанаў (51 кг), Мікалай Свядомскі (54 кг), Андрэй Герасімчук (больш за 91 кг), Вераніка Собаль (67 кг), Марыя Белуш (да 75 кг); у катэгорыі да 23 гадоў трэцяе месца заняў Арцём Віннік (60 кг).