Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Jan 2014

Беларуская туріндустрыя будзе ўпершыню прадстаўлена на выстаўцы Adventur у Вільнюсе

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны стэнд Беларусі ўпершыню будзе прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы турызму, адпачынку і спорту Adventur, якая пройдзе 24-26 студзеня ў Вільнюсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Турыстычныя магчымасці нашай краіны прэзентуюць 24 студзеня ў выставачным і кангрэс-цэнтры "Litexpo" прадстаўнікі афіцыйнага тураператара ЧС-2014 па хакеі ў Мінску "ЦэнтрКурорт", музейна-замкавага комплексу "Мір", Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", музея старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі", ААТ "Белаграздраўніца", Мінскай абласной спартыўна-аздараўленчай базы "Галактыка".

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга.

Галоўнай тэмай Adventur у гэтым годзе стане сямейны адпачынак. У цэнтры ўвагі таксама будуць рэкрэацыйныя і экскурсійныя паездкі за мяжу, дзелавыя замежныя паездкі, індывідуальны турызм, актыўны адпачынак. Плануецца, што будзе прадстаўлена больш як 200 экспанентаў з 15 краін. Арганізатарамі Adventur-2014 выступаюць Дзяржаўны дэпартамент па турызму пры Міністэрстве эканомікі Літвы, Літоўская асацыяцыя турызму, Турыстычная палата Літвы, выставачны і кангрэс-цэнтр "Litexpo".

У 2014 годзе таксама плануецца ўдзел Беларусі ў міжнародных турыстычных выстаўках у Стамбуле, Тэль-Авіве, Берліне, Маскве, Лондане і Варшаве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі